Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «З Ізраілем і Косава Кандрацьеў сам сабе задаў планку, да якой крыху не дацягнуўся»

27 чэрвеня, 10:39

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч пракаментаваў вынікі зборнай Беларусі ў матчах з Ізраілем (1:2) і Косава (2:1) у адборы на Еўра-2024.

– З таго, як складаліся матчы, мне, як заўзятару зборнай, хацелася б бачыць дзве перамогі, ды і ў прынцыпе з Ізраілем не хапіла зусім ледзь-ледзь. Магчыма, мы не заслужылі перамогі ў гэтым матчы, але я думаю, што нічыя – гэта той вынік, які быў бы справядлівы. Георгій Пятровіч Кандрацьеў сам сабе задаў планку, да якой крыху не дацягнуўся, – цытуе Васілевіча sport5 са спасылкай на Спорт-Кадр.