Усе навіны

«Рома» занепакоена цікавасцю саудаўскіх клубаў да Дыбалы з-за сумы адступных за гульца

27 чэрвеня, 18:33

Саудаўскія клубы разглядаюць магчымасць падпісаць форварда «Ромы» Паўла Дыбалу, паведамляе Football Italia са спасылкай на Il Corriere dello Sport.

Рымскі клуб занепакоены тым, што можа страціць аднаго з лідараў каманды, паколькі сума адступных за яго складае 12 мільёнаў еўра для замежных клубаў і 20 мільёнаў – для канкурэнтаў па Серыі А.

Кантракт Дыбалы з «Ромай» дзейнічае да лета 2025 года, клуб мае намер падоўжыць яго і прыбраць пункт пра клаўсулу.

«Рома» не жадае прадаваць аргенцінца летам, улічваючы, што ў клубе ўжо шукаюць патэнцыйную замену для Тэмі Абрахама, які мае траўму калена і застанецца па-за гульнёй да 2024 года.

Паўла правёў 38 матчаў у гэтым сезоне, вызначыўшыся 18 галамі і 7 асістамі. Статыстыка 29-гадовага гульца тут.