Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Суліма: «Хочам перанесці матч з «Нафтанам» на больш ранні тэрмін»

27 чэрвеня, 20:38

Трэнер варатароў «Нёмана» Аляксандр Суліма распавёў, што клуб плануе перанесці матч чэмпіянату Беларусі супраць «Нафтана», які запланаваны на 8 ліпеня. Матчы іншых каманд, якія ўдзельнічаюць у еўракубках, пройдуць 6 ліпеня.

– Разбіраемся з лагістыкай. Не ведаю чаму, але беларускія клубы, якія гуляюць у еўракубках матчы чэмпіянату гуляюць 6 ліпеня, а ў нас чамусьці гульня будзе 8-га ў Віцебску. Нам 10 гадзінаў трэба ехаць у Віцебск, 10 гадзінаў ехаць назад. Пасля гэтага ў нас ваяж 20-гадзінны ў Ліхтэнштэйн.

Таму, вядома, нам хацелася б перанесці матч на больш ранні тэрмін. Напэўна, гэтае пытанне мы будзем зараз вырашаць. Хоць гэтае пытанне павінна быць ужо вырашанае федэрацыяй, калі не забываць пра тое, як нашы клубы павінны гуляць у еўракубках, – сказаў Суліма.