Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Суліма: «Мы неяк саромеемся таго, што мы наверсе ў табліцы»

28 чэрвеня, 16:55
3

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма пракаментаваў бягучае першае месца каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

– «Нёман» зараз на першым месцы. Добры ход каманда набрала. Наколькі вам проста ці наадварот цяжка? Бо вам давядзецца распыляцца адразу на некалькі турніраў.

– Трэба зразумець атмасферу, якая цяпер пануе ў распранальні. Той калектыў, які прагне перамагаць, усе гэтыя нюансы, якія нам перашкаджаюць, мусіць, нівеліруе. Таму што, насамрэч, Ігар Мікалаевіч сабраў такі калектыў аднадумцаў, які адзін за аднаго перажываюць і імкнецца выйграць.

Што тычыцца першага месца, такога нейкага ціску не адчуваецца, таму што ідзём ад матчу да матчу і прамы неяк мы саромеемся таго, што мы наверсе ў табліцы. Я скажу, што каманда гуляе, добра гуляе. Гэта вынік гульні, якую паказвае каманда.

– Улічваючы, што еўракубкі зваліліся на галаву, як радасная навіна, натуральна, ці ёсць зараз, можа, разуменне ў вас, які турнір першарадны, важней, ці што? Ці будзеце вы як канкрэтна чамусьці надаваць увагу, няхай гэта будзе чэмпіянат Беларусі, альбо Ліга канферэнцыі?

– Ратацыя ў складзе, натуральна, у нас будзе. Я думаю, што вы бачыце і ў чэмпіянаце, і ў кубку, што ў нас ратацыя будзе. Але ў нас няхай не самая вялікая абойма, зразумела, што хацелася б больш такі большы выбар гульцоў. Але тыя, хто ёсць, мне падаецца, што любы можа замяніць кожнага. У нас абаронца выходзіць у напад, і мы з гэтым спраўляемся, і ў нас абаронца забівае. Калі каманда моцная распранальняй, то ўсё роўна кубак, чэмпіянат, Ліга канферэнцый, натуральна, што мы будзем імкнуцца ўсюды перамагаць, – сказаў Суліма.