Усе навіны

БАТЭ забіў «Мёрам» больш, чым у 11 папярэдніх матчах

28 чэрвеня, 20:35
3

Сёння, 28 чэрвеня, БАТЭ разграміў «Мёры» (Д3) з лікам 13:0 у Кубку Беларусі.

У гэтым паядынку барысаўчане вызначыліся больш разоў, чым у 11 папярэдніх сустрэчах.

Пачынаючы з 19 чэрвеня БАТЭ гуляў з «Нёманам» (1:1), брэсцкім «Дынама» (2:1), «Смаргонню» (2:0), «Белшынай» (3:0), «Нёманам» (0: 0, 5:4 па пенальці), «Тарпеда-БелАЗ» (1:2), «Іслаччу» (1:1), «Славіяй» (1:1), «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), «Слуцкам» (0:1), «Нафтанам» (1:2).