Усе навіны

Молаш пра 3:1 з «Лідай»: «Камбэк здзейснілі. «Тарпеда-БелАЗ» не мае права прайграваць камандзе з Д2»

29 чэрвеня, 08:26

Галоўны трэнер «Тарпела-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў перамогу каманды над «Лідай» у 1/16 фіналу Кубка Беларусі.

– Усіх з перамогай. Кубак Беларусі – сам па сабе не вельмі простае спаборніцтва. Шмат маладых хлопцаў [выйшла], нясыграныя звёны, таму пэўныя праблемы ў нас былі. Але я рады і шчаслівы, што моладзь атрымала практыку. Калі іх яшчэ выпускаць, як не ў такіх матчах?

Рады чарговы раз. Камбэк здзейснілі, адыграліся. Таму каментар тут просты: прайшлі, перамаглі і ідзем далей.

– Чаму з асноўнай каманды было тры чалавекі, а ў большасці сваёй былі дублёры?

– Таму што, напэўна, у нас не хапае людзей. І каб ужо зусім не была сырая каманда, якой зусім ужо было б цяжка – і так няпроста, калі занадта шмат людзей у склад уводзіш. Што і паказаў першы тайм.

Не ў папрок хлопцам, а насамрэч гэта новыя спалучэнні, людзі разам не гулялі – магло быць усё што заўгодна. Я ўдзячны хлопцам, што яны перацярпелі, і мы зрабілі ўсё, як трэба.

– І ў пачатку другога тайма вы вырашылі адразу тры замены зрабіць…

– Усё ад рахунку. Як бы я не хацеў, але калі быў бы крыху іншы рахунак, былі б іншыя замены.

– Гэта значыць, у другім тайме план быў адыграцца?

– Ну, натуральна. Мы ўладальнікі Кубка. Я лічу, што мы не маем права прайграваць камандзе першай лігі. Мы з павагай ставімся да суперніка, але мы разумеем, што мы каманда вышэйшай лігі, уладальнікі Кубка, таму практычна ўсё, што мелі, кінулі ў бой, – сказаў Молаш.