Усе навіны

Кай Хаверц: «Для мяне было гонарам быць часткай гісторыі «Чэлсі»

29 чэрвеня, 09:43

Нападаючы Кай Хаверц напісаў ліст балельшчыкам «Чэлсі» пасля трансферу ў «Арсенал».

«Дзякуй, «Чэлсі»!

Сёння я апынуўся на скрыжаванні, дзе словы не могуць апісаць эмоцыі, якія я зведваю. З цяжкім сэрцам пішу я гэты ліст, развітваючыся, клубу, які стаў маім другім домам, і неверагодным заўзятарам, якія падтрымлівалі мяне падчас гэтай дзіўнай вандроўкі.

Разам мы перажылі ўзлёты і падзенні, радасць і душэўны боль.

Я хачу падзякаваць кожнаму заўзятару «Чэлсі», чальцу штаба, трэнерам і маім таварышам па камандзе за апошнія гады.

Далучэнне да «Чэлсі» 3 гады таму было важным момантам у маім жыцці, і я гляджу на гэтыя гады толькі з гонарам, падзякай і шматлікімі спартовымі поспехамі.

Ад перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у першым сезоне да перамогі ў Суперкубку і Клубным чэмпіянаце свету, а зараз я развітваюся. Гэта было сапраўднае падарожжа, якое я ніколі не забуду.

Кожную секунду свайго часу ў «Чэлсі» я разумеў, што значыць прадстаўляць клуб на полі і па-за ім, і я спадзяюся, што ўсё памятаюць мяне гэтым. Я азіраюся на ўспаміны, якія застаюцца на ўсё жыццё. Клуб назаўжды застанецца ў сэрцы маім, і я знайшоў сяброў на ўсё жыццё.

Для мяне было гонарам быць часткай гісторыі «Чэлсі».

Дзякуй», – напісаў Хаверц.