Усе навіны

Цімаці Веа прыбыў на медагляд у «Ювентусе»

29 чэрвеня, 11:57

«Ювентус» набліжаецца да падпісання вінгера «Ліля» Цімаці Веа, паведамляе журналіст Goal Рамэа Агрэсці.

Футбаліст ужо прыбыў у Турын для праходжання медагляду.

Была інфармацыя, што турынцы заплацяць каля 12 млн эўра за 23-летняга амерыканца, пакуль клубы ўзгадняюць апошнія дэталі ўгоды. Сам Цімаці падпіша кантракт да 2028 года.

Веа выступаў за Ліль з чэрвеня 2019 года, калі догі набылі яго ў «ПСЖ» за 10 млн еўра. З таго моманту атакавалы паўабаронца забіў 8 галоў і аддаў 8 дзейсных перадач у 107 матчах. Статыстыка Веа-малодшага тут.