Усе навіны

Георгі Кандрацьеў: «За 30 хвілін да выканкаму АБФФ Шарснёў сказаў: вырашылі расстацца. Я наогул нічога не зразумеў»

29 чэрвеня, 18:40
8

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся меркаваннем пра сваё звальненне.

Пры Кандрацьеве і яго трэнерскім штабе зборная Беларусі не магла выйграць 15 афіцыйных матчаў запар, з-за чаго паўтарыла сваю рэкордную серыю (16 такіх матчаў без перамог). На чале каманды ў Кандрацьева толькі 2 перамогі ў 27 афіцыйных матчах.

– Нядаўна Дзмітрый Раўнейка пасварыўся з журналістамі, як думаеце, ці не стала гэта прычынай звальнення ўсяго трэнерскага штаба?

– Я не магу гэта каментаваць, таму што я не бачыў. Я тую праграму ўвогуле не гляджу, таму не ведаю.

Што да звальнення, усе пытанні лепш задаць федэрацыі, асабіста ў мяне канфліктаў з ёй не было.

Пасля гульні з Косава ўсе былі шчаслівыя, усе былі задаволены. Прыехалі ў Менск – таксама ніякіх перадумоў да сённяшняга рашэння. Мяне ні пра што не папярэджвалі, сказалі толькі рыхтавацца да выканкаму.

Я там падрыхтаваўся, але за 30 хвілінаў да мерапрыемства мяне выклікаў Мікалай Мікалаевіч [Шарснёў]. Ён сказаў, што прынялі рашэнне растацца са мной і ўсім трэнерскім штабам.

Ну што я магу каментаваць, толькі ён можа нешта сказаць на гэты конт, правільна? Для мяне гэта быў шок, я ўвогуле нічога не зразумеў, – сказаў Кандрацьеў.

Паказаць яшчэ 8