Все новости

Дзмітрый Раўнейка: «Пры гэтай гульні «Нёмана» мы маем права разлічваць і будзем разлічваць, што ён пройдзе «Вадуц»

30 чэрвеня, 13:51

Экс-трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Раўнейка падзяліўся меркаваннем пра шанцы «Нёмана» прайсці ў 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый «Вадуц» з Ліхтэнштэйна.

– Мне здаецца, ён найбольш такі складаны супернік, таму што, па-першае, ёсць гульцы са зборнай [Ліхтэнштэйна], у якіх пастаянны міжнародны вопыт. І клуб ужо летась вельмі ўдала гуляў, і ў групе гуляў, і ў яго ўжо ёсць досвед удзелу ў Лізе Канферэнцыі і ў еўракубках. Таму я думаю, што такі псіхалагічны досвед гэтых гульняў на баку «Вадуца».

Але «Нёман» зараз цудоўны ход у чэмпіянаце [набраў], і каманда выдатна выглядае. Вельмі хацелася б, каб каманда прайшла далей і паспяхова выступіла ў еўракубках.

– Нягледзячы на ўсе заслугі ў «Вадуца», нягледзячы на тое, што супернік вельмі няпросты, ці лічыце вы «Нёман» фаварытам у гэтай пары ці ўсё ж такі каманду з Ліхтэнштэйна?

– Тут, напэўна, цяжка фаварыта [назваць]. Ужо казалі, што супернік вельмі складаны, але сам «Вадуц», мусіць, у мінулым цыкле паказаў, што калі і «Каньяспор» абыграў, і «Рапід» прайшоў, што ў еўракубках можна абыгрываць нават суперніка, які лічыцца фаварытам.

Таму, я думаю, што пры той гульні, якую дэманструе «Нёман», мы маем права разлічваць і будзем разлічваць, што ён пройдзе, – сказаў Раўнейка.