Усе навіны

«Вільярэал» выкупіў у «Жыроны» апорніка Тератса

30 чэрвеня, 19:56

Паўабаронца Рамон Тератс стаў паўнавартасным гульцом «Вільярэала».

«Жоўтая субмарына» скарысталася опцыяй выкупу футбаліста ў «Жыроны», якая аддала яго ў арэнду ў студзені гэтага года. З Тератсам быў падпісаны кантракт да 2026 года.

Тератс быў у сістэме «Дама», на прафесійным узроўні дэбютаваў у складзе «Сант-Андрэу». З лета 2020 года належаў «Жыроне».

У складзе «Вільярэала» правёў 18 матчаў, забіў 1 гол і зрабіў 1 асіст. Статыстыка 22-гадовага іспанскага апорніка тут.