Все новости

Сярэдняя наведвальнасць матчаў 14-га тура чэмпіянату Беларусі – 2766 чалавек

2 ліпеня, 22:06

Сярэдняя наведвальнасць матчаў 14-га тура чэмпіянату Беларусі склала 2766 чалавек. Усяго згодна з пратаколамі 7 гульняў тура наведалі 19 359 гледачоў.

Гэта другі паказчык у сезоне. Найлепшы быў у 7-м туры, тады сярэдняя наведвальнасць склала 2855 чалавек.

Сярэдняя наведвальнасць з пачатку чэмпіянату склала 1960. Гэта на 30,7 працэнта больш, чым на такім жа адрэзку ў 2022-м (1500).

Энергетык-БДУ – Іслач – 0:1 (173 гледачоў)

Шахцёр – Слуцк – 1:0 (1750)

Мінск – Тарпеда-БелАЗ – 1:0 (311)

Дынама Мінск – Белшына – 7:2 (3121)

Нёман – БАТЭ – 0:1 (5000)

Гомель – Славія – 3:2 (3750)

Дынама Брэст – Смаргонь – 2:1 (5254)