Усе навіны

Нмеча стане гульцом «Барусіі» Дортмунд

3 ліпеня, 10:29

«Барусія» Дортмунд падпіша паўабаронцу «Вольфсбурга» Фелікса Нмечу, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

«Вольфсбург» прыняў прапанову аб трансферы. «Барусія» заплаціць за яго 30 мільёнаў еўра + бонусы. Кантракт будзе разлічаны да 2028 года.

У мінулым сезоне Нмеча адзначыўся 3 галамі і 6 дзейснымі перадачамі ў 32 матчах.

«Ваўкі» падпісалі немца на правах свабоднага агента летам 2021 года пасля таго, як скончыўся яго кантракт з «Манчэстэр Сіці».