Усе навіны

Гульцы «Нёмана» плацілі сваім аднаклубнікам з «чорнага спісу», якія засталіся без кантрактаў з клубам

3 ліпеня, 20:36
1

З футбалістамі «Нёмана», якія трапілі ў «чорны спіс» так званага міністра спорту Сяргея Кавальчука, не былі заключаныя кантракты і, адпаведна, футбалісты не атрымлівалі заробку ад клуба.

Па інфармацыі Tribuna.com, гульцам, якія апынуліся «беспрацоўнымі», дапамагалі іх калегі. Футбалісты «Нёмана» выкарыстоўвалі свой заробак, каб дапамагчы сваім таварышам па камандзе, каб тыя не засталіся зусім без грошай.

Фігуранты «чорнага спісу» спачатку былі катэгарычна супраць, але з часам прынялі дапамогу.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.