Усе навіны

Неймара аштрафавалі на 3,3 млн долараў за стварэнне сажалкі на сваім участку ў Бразіліі

4 ліпеня, 12:01

Гулец «ПСЖ» Неймар быў аштрафаваны на 3,3 млн даляраў з-за работ па стварэнні штучнага возера каля яго дома ў Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе Globo.

Пракурор вывучыў справаздачу ад муніцыпальнага сакратара па навакольным асяроддзі і высветліў, што футбаліст не атрымаў дазволу на працы ад экалагічнага кантролю. Спачатку Неймара хацелі аштрафаваць на 1 млн долараў, аднак іншыя парушэнні, якія нанеслі ўрон экалогіі, павялічылі суму да 3,3 млн долараў.

Мясцовыя органы аховы прыроды забаранілі карыстацца вадаёмам, аднак Нэймар праз некалькі дзён запосціў у сацсетках фатаграфіі, як ён знаходзіцца ля возера.

Цяпер у бразільца ёсць 20 дзён на падачу апеляцыі па рашэнні пракурора.