Усе навіны

Пісьменнік Філіпенка: «Калі б футбалісты выказаліся ў 2020-м – мы б усё жыццё заўзелі за іх, калічаў»

5 ліпеня, 09:50

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ў інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для YouTube-канала «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра маўчанне футбалістаў наконт пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе.

– Пасля 2020 года памяняў меркаванне амаль аб усіх футбалістах зборнай Беларусі. Пісаў пасля 0:8 ад Бельгіі, што складана выйграваць, калі ў цябе язык у дупе.

Калі гэтыя людзі бачаць, што ўся краіна супраць [рэжыму Лукашэнкі], што ўся краіна выходзіць [на пратэсты], а думаюць пра нейкую сваю карʼеру, і расказваюць пра тое, што яны адзіныя закладнікі, якія не могуць выказацца… Мы ж бачым, што былі футбалісты, якія выказаліся. Мне здаецца, яны павінны разумець, што якраз калі б яны выказаліся, калі б яны падтрымалі людзей, мы ўсё жыццё за іх заўзелі б, нягледзячы на тое, што яны калічы, – сказаў Філіпенка.