Усе навіны

Кіраўнік CBF пацвердзіў, што Анчалоці ўзначаліць зборную Бразіліі летам 2024 года

5 ліпеня, 10:57

Прэзідэнт Бразільскай канфедэрацыі футбола Эднальда Радрыгес паведаміў, што цяперашні трэнер «Рэала» Карла Анчалоці ўзначаліць пентакампеонаў летам наступнага года.

«Анчалоці павязе зборную Бразіліі на Кубак Амерыкі 2024 года. Яго кантракт будзе дзейнічаць да чэмпіянату свету 2026», – сказаў Радрыгес.

Паводле інфармацыі UOL, дамоўленасць пра супрацоўніцтва з Анчалоці была дасягнута падчас нядаўняга візіту Радрыгеса ў Іспанію.

Нагадаем, што кантракт Анчалоці з «Рэалам» заканчваецца ўлетку наступнага года.