Усе навіны

Пісьменнік Філіпенка: «Інтэр» зрабілі мастакі, музыкі і паэты. Каманда, якую зрабілі замежнікі. Увогуле, яна мне ва ўсім блізкая»

5 ліпеня, 19:42

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ў інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для YouTube-канала «ЧестнОК» распавёў, чаму «Інтэр» яго любімы клуб.

– У цябе любоў да «Інтэра», гэта гісторыя пра тое, што спачатку табе купляюць футбольную майку, а потым ты пачынаеш захварэць за гэтую каманду?

– У мяне была футбольная майка, мне тата падарыў. І там спонсар яшчэ да Пірэлі, старая майка. Там быў спонсар Фіяручы. І ў мяне хлопцы ў двары пыталіся, ты за каго хварэеш? Я казаў за Фіяручы. І я год заўзеў за Фіяручы, не ведаў, што гэта «Інтэр». І потым нейкі хлопец у двары кажа, Дык гэта ж «Інтэр». Я такі, ну окей, я заўзею за «Інтэр». І так я стаў заўзець з 8 гадоў за «Інтэр».

У гэтым годзе я быў на двух матчах, я ездзіў у Крэмону на выезд. І я ездзіў у Лісабон на чвэрцьфінал з «Бенфікай».

– Адзін клуб на ўсё жыццё, так?

– Ну, вядома, так. Ты можаш памяняць краіну, жонку, і ўсё што заўгодна але не футбольную каманду.

У «Інтэра» дзіўная гісторыя. Гэта каманда, якая мне вельмі блізкая. Таму што «Інтэр» зрабілі людзі, якім не давалі гуляць у «Мілане». Гэта каманда, якую зрабілі мастакі, музыканты і паэты. Каманда, якую зрабілі замежнікі. Таму яна, уласна, называецца інтэрнацыянальнай. Увогуле, яна мне ва ўсім, ва ўсім блізкая.

Я не прапусціў ніводнага матчу за ўсе гэтыя гады. Калі я не трапляю па часе. Па-першае, звычайна я прашу перанесці выступы, каб не трапляла на матч. Але калі бывае, як заўтра, заўтра будзе «Інтэр» гуляць, то я гляджу ў запісе.

Ну і потым мне стала цікава. Я пачаў глядзець проста старыя запісы. Я пачаў глядзець «Інтэр» 60-х, «Інтэр» 70-х, – падзяліўся Філіпенка.