Усе навіны

Чалханаглу і Бастоні падпісалі новыя кантракты з «Інтэрам»

5 ліпеня, 19:31

«Інтэр» абвясціў аб падпісанні новых кантрактаў з Хаканам Чалханаглу і Алесандра Бастоні.

24-гадовы італьянец падпісаў пагадненне да 2028 года, 29-гадовы турак – да 2027-га.

Нагадаем, «нерадзуры» падпісалі Бастоні яшчэ ў 2017 годзе за 31 млн еўра ў «Аталанты», але затым двойчы аддаваўся ў арэнду той жа «Аталанце» і «Парме».

Чалханаглу перайшоў у клуб на правах свабоднага агента ў 2021-м, за гэты час паўабаронца адзначыўся 12 галамі і 21 дзейснай перадачай у 95 матчах.