Усе навіны

Пісьменнік Філіпенка: «Беларускі футбол настолькі ж сумны, наколькі сумна цяпер жыць у Беларусі»

5 ліпеня, 23:19

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ў інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для YouTube-канала «ЧестнОК» распавёў, чаму ў Беларусі футбол – гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў краіне.

– Растлумач мне, чаму ў Беларусі, ці ў іншых краінах, футбол гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў краіне?

– У розных краінах па-рознаму, мне здаецца, мне здаецца, што ў Англіі Прэм'ер ліга не ёсць адлюстраваннем таго, што адбываецца насамрэч у Англіі, таму што там ёсць нейкія сумныя рэчы, якія адбываюцца цяпер у Брытаніі. У Італіі гэта сапраўды адлюстраванне таго, што адбываецца. І ў Беларусі гэта адлюстраванне таго, што адбываецца. Беларускі футбол настолькі ж сумны, наколькі сумна цяпер жыць у Беларусі, – сказаў Філіпенка.