Усе навіны

Шкурын у «Сталі» будзе зарабляць на тым жа ўзроўні, што і ў «Макабі» Петах-Тыква

5 ліпеня, 23:34

Як стала вядома Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» беларускі футбаліст Ілля Шкурын у польскай «Сталі» будзе зарабляць на тым жа ўзроўні, што і ў «Макабі» Петах-Тыква.

Таксама паведамляецца, што ў Казахстане нападнік мог бы зарабляць больш, але гэты кірунак не разглядаўся першапачаткова, бо галоўная мэта Шкурына – гуляць на добрым, канкурэнтным узроўні, спрабаваць прыцягваць увагу з топ-ліг, а не зарабляць тут і цяпер.