Усе навіны

Бага пасля 0:2 ад БАТЭ: «Калі чалавек ужо купляе білет і збірае чамаданы, зразумела, што ў яго ў галаве»

6 ліпеня, 23:15

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы з БАТЭ (0:2).

Пасля 14 гульняў «Шахцёр» займае 14 месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі. У пасіве каманды -6 ачкоў.

– Хто больш хацеў, хто больш для гэтага зрабіў, той і выйграў. У прынцыпе ўсё лагічна. Мы будзем чакаць наступных гульняў і рашаць свае задачы.

– Чаму ў перапынку памянялі Зянькова на Корзуна?

– Корзун планаваўся ў любым выпадку. І калі глядзець далей, трэба, каб гульнявы тонус атрымліваў. Можа, пазней. Але Зянькова замянілі, бо хацелася крыху дадаць агрэсіі ў цэнтры поля. Мікіце гэта ўласціва. Як голасам, так і дзеяннямі. Ён усё ж хлопец з характарам.

– Вы сцвярджаеце, што перамагла каманда, якая гэтага больш хацела. Але каму, як ня вам, рабіць усё, каб больш хацеў перамагчы «Шахцёр»?

– Чаму гэта трэба было так рабіць? Бо гэта «Барысаў-Арэна» і БАТЭ? Крыху не зразумеў. Мы хацелі выйграць. Проста павінна шмат фактараў скласціся. Яны ідуць насуперак з нашым жаданнем.

Калі чалавек ужо купляе білет і збірае чамаданы, зразумела, што ў яго ў галаве. Гэта ні ў якім разе не адмазка, ні ў якім разе не крытычная страла. Футбалісты ўсё, што маглі, зрабілі. Але нашы магчымасці, як кажуць, трэба, каб супадалі з жаданнямі, – сказаў Бага.