Усе навіны

Хадасевіч пра словы Байдачнага пра белфутбол: «Гэта жыццё мінулым»

8 ліпеня, 21:20

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» выказаўся наконт чутак паклікаць замежнага спецыяліста на пасаду трэнера нацыянальнай зборнай, а таксама наконт выказвання Анатоля Байдачнага, які займаў гэту пасаду ў 2003-2005 гадах.

«Апошнія 15 гадоў зроблена стаўка на сваіх спецыялістаў.

І Бернд Штанге можа быць не выбітны трэнер, наўрад ці выбітны трэнер з пункту гледжання трэнерства, кіравання камандай, але надзвычайны менеджэр. І на дыстанцыі, асабліва ў параўнанні, мусіць, гэта ніхто не адбярэ.

Мясцовыя спецыялісты павінны быць праваднікамі ідэй, яны павінны быць генератарамі майстар-класаў па ўсёй краіне, нейкіх там яшчэ новаўвядзенняў, форумаў і ўсё астатняе.

І вось якія ідэі мясцовыя спецыялісты, якія ўзначальвалі нацыянальную зборную, генеравалі?

Вось Георгій Кандрацьеў апошнія 10 гадоў, пачынаючы ад маладзёжкі, Алімпіяды, нацыянальнай зборнай, ён шмат ідэй прыўнёс у беларускі футбол, у цэлым? Ці Анатоль Байдачны, які сябруе з Георгіем Кандрацьевым, за гэтыя 10 гадоў як на беларускі футбол, на развіццё яго паўплываў?

Або самая зручная форма [сказаць] аб тым, што футбол лайно, прабачце мяне, а я ў баку пастаю, і нічога рабіць не буду, буду проста ўсміхацца.

Гэта жыццё мінулым.

Мы рэфлексуем, што адбываецца з беларускім футболам. І гэта пачалося не ўчора і не пазаўчора. Гэта пачалося якраз за апошнія дзесяцігоддзі, куды мы даехалі сёння, тое, што мы зараз чэрпаем вялікімі лыжкамі. Проста мы знаходзімся ўнутры, па-ранейшаму. А Анатоль Байдачны ў белым гарнітуры, у фраку, дзесьці стаіць побач, пры ўсёй павазе да ўзросту, да заслуг, то і гэтак далей. І кажа пра тое, што яго беларускі футбол не цікавіць», – сказаў Хадасевіч.