Усе навіны

«Баварыя» зробіць новую прапанову па Кейне амаль на 70 млн фунтаў

9 ліпеня, 09:56

«Баварыя» хуткім часам зробіць новую прапанову па нападніку «Тотэнхэма» Хары Кейну.

Мюнхенцы збіраюцца прапанаваць амаль 70 млн фунтаў (82 млн еўра - заўв.), але наўрад ці гэтая сума апраўдае чаканні лонданскага клуба.

Гэтая прапанова будзе верхняй мяжой выдаткаў на гульца, які наступным летам стане вольным агентам, хоць хутчэй за ўсё «Баварыя» сутыкнецца са значна большай канкурэнцыяй за падпісанне Кейна, калі скончыцца яго дзейны кантракт.

«Тотэнхэм» і далей не хоча адпускаць 29-гадовага капітана, разлічваючы падпісаць з ім новую дамову, таму, каб пераканаць клуб прадаць форварда, давядзецца прапанаваць вельмі вялікія грошы.