Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Прыкладна прадстаўляем стыль гульні «Вадуца», але будзем адштурхоўвацца ад сваёй – падыдзе Садаўнічы»

9 ліпеня, 11:54

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра чаканні ад матчу 1-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць «Вадуца» з Ліхтэнштэйн.

– Чаго вы чакаеце? Разбіралі ўжо суперніка?

– Яны правядуць кантрольную гульню з «Базэлем», і ў нас будзе інфармацыя. А так, нейкай інфармацыяй мы валодаем. Адно тое, што каманда ўдзельнічала ў фінальнай групе Лігі канферэнцыі, сведчыць пра тое, што яны кваліфікаваныя. Добры нападаючы ў іх. Добры правы абаронца. «Дзясятка» ў іх вельмі добрая. Таму прыкладна прадстаўляем іх стыль гульні, але мы будзем адштурхоўвацца ад сваёй. Я думаю, да гэтай гульні падыдзе Ваня Садаўнічы.

Спадзяюся, што на гэтым тыдні мы абыдземся без траўм. Яшчэ крышку, калі атрымаецца, працягнем нейкія крыху кандыцыі, каму адпачыць дамо, каго адновім. Шмат залежыць ад нашага доктара, медыцынскага штаба. Я думаю, што ўсё ў нас будзе добра, – сказаў Кавалевіч.