Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Як бы зараз Анатоль Капскі рэагаваў на белфутбол? Як бы ваяваў з «чорнымі спісамі»?»

9 ліпеня, 21:48

Беларускі журналіст Аляксандр Івулін падзяліўся меркаваннем аб старце беларускіх каманд у еўракубках.

– Беларускія клубы стартуюць у еўракубках.

Неяк усё роўна. Жудасная апатыя, хаця раней пачатак нашых у Еўропе быў вялікай падзеяй. Цяпер у белфутбіку ўсё настолькі дробна, што чаканні адсутнічаюць спрэс. Мы больш абмяркоўваем ляпы каментатараў у эфірах, стыраныя са стадыёнаў мячы, а галоўны трэнер зборнай здзіўляецца звальненню пасля першай перамогі ў 20 матчах. Усё проста: у самой гульні абмяркоўваць няма чаго.

У апошні час шмат думаў, як на гэты футбол рэагаваў бы Анатоль Анатольевіч Капскі. Як бы ён павёў сябе ў 2020-м? Як бы ваяваў з цяперашнімі «чорнымі спісамі»? Што казаў бы журналістам, якія засталіся ў краіне?

Пытанні без адказаў.

Мы амаль пяць гадоў без КАА.

Таму на стадыёне, дзе гуляюць ЛЧ, проста тусуюся. Не працую, – сказаў Івулін.