Усе навіны

Іван Садаўнічы: «Вадуц» мае досвед выступу ў групе ЛК, якога ў «Нёмана», на жаль, няма»

10 ліпеня, 12:49

Абаронца «Нёмана» Іван Садаўнічы падзяліўся меркаваннем аб «Вадуцы», з якім гродзенцы згуляюць у першым раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Ты раней не гуляў за «Нёман» у еўракубках. Перад матчамі з «Хафнарф'ёрдурам» з'ехаў у Казахстан. Ці не было крыўдна тады, што мог і не згуляў?

– Вядома крыўдна, калі выходзіш са сваёй камандай у еўракубкі і даводзіцца зʼяжджаць. Тым больш, што мы не часта туды выходзім. Але, што зрабіць, такое жыццё футбаліста. Перажываў тады за рабят, але дапамагчы на поле нічым не мог...

– Што думаеш па суперніку?

– Вельмі добрая каманда. У мінулым сезоне ўдала правялі еўракубкавую кампанію, згулялі шмат матчаў, прабіліся ў групавую стадыю. Гэта шмат пра што кажа. Да таго ж гэта каласальны досвед, якога ў нас, на жаль, няма.

– Другі матч гуляем у Венгрыі. Як думаеш, ці ёсць розніца дзе гуляць паўторны матч у такой сітуацыі, калі немагчыма прымаць саперніка ў Гродне?

– Думаю, што розніцы няма. Стадыён не наш, ды і на ім няма нашых родных балельшчыкаў. Таму асабіста для мяне абодва матчы як выязныя, – сказаў Садаўнічы.