Усе навіны

Брамнік мінскага «Дынама» Лапавухаў пра маршрут на еўракубкі: «Вылятаем у Стамбул, потым у Боснію, зноў у Стамбул і ў Баку»

10 ліпеня, 16:21

Брамнік мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў распавёў пра маршрут выездаў на матч з «Жалезнічарам» у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

Першая сустрэча паміж «Дынама» і «Жалезнічарам» пройдзе 11 ліпеня ў 21:30 у Сараева, другая – 20 ліпеня ў 20:00 у Баку.

– Раскажыце маршрут. Вылятаеце з Мінска, ляціце ў Стамбул, далей?

– У Стамбуле чакаем. І са Стамбула ўжо ў Боснію вылятаем, у Сараева. Там адна гульня. Так, і потым ужо ў адзін і наступны дзень ці ў гэты ж дзень мы ляцім у Баку. Ізноў у Стамбул. І са Стамбула ў Баку.

У Баку рыхтуемся 5 дзён. У нас колькі дзён падрыхтоўкі? 5-6 дзён. І гуляем ужо там, прымаем. Гэта, значыць, дамашні матч лічыцца.

– Будзе не проста згуляць, тым больш без заўзятараў.

– Так.

– Вы наогул бачылі, што рабілася ва інстаграме?

– Ну, я бачыў там каментары. Сказалі, што спамілі нешта ўвогуле жорстка.

– Усе спамылі, у инстаграме, мусіць, больш 1000 каментароў з нагоды таго, што прыязджайце, мы вас тамака сустрэнем добра…

– Паглядзім, – сказаў Лапаўхаў.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.