Усе навіны

Марозаў пра уласны прагрэс: «Перадсезонка ў мiнскім «Дынама» была якасная»

10 ліпеня, 20:04

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў падзяліўся думкай аб прычынах свайго прагрэсу.

У гэтым сезоне футбаліст правёў 14 матчаў, забіў 11 мячоў, аддаў дзве галявыя перадачы.

– Перадсезонка была якасная. Не кажу, што ў «Іслачы» раней была няякасная, проста шмат працавалі. Гэта ўсё плён трэніровак і намаганняў. Нельга прымяншаць і заслугі трэнерскага штаба і вопытных футбалістаў. Кожны дапамагае. І вось вынік, – сказаў Марозаў.