Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «БАТЭ хацеў бы гуляць у родным горадзе, але нам рабіць няма чаго, так нам прызначылі»

10 ліпеня, 23:11
1

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся думкамі перад намінальна дамашнім матчам першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з «Партызані» ў Венгрыі 11 ліпеня.

– Другая гульня на нашым полі? Для нас не плюс, што мы будзем гуляць у іншай краіне, а каманда хацела б гуляць у нашым родным горадзе, бо для балельшчыкаў гэта галоўнае. Але нам рабіць няма чаго, дык нам прызначылі, і мы будзем там гуляць, – сказаў Альшэўскі.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.