Усе навіны

«Балтыка» былога прэс-сакратара мінскага «Дынама» перамагла ў пяці намінацыях на прэміі «ФНЛ 2023»

11 ліпеня, 08:56

Калінінградская «Балтыка», у прэс-службе якой працуе былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Аляксандр Строк, атрымала перамогу ў пяці намінацыях прэміі «ФНЛ 2023» у галіне медыя, маркетынгу і камерцыі.

Сярод іх найлепшы матчдзей, найлепшы кейс па рабоце з гледачамі ў гульнявы дзень, найлепшая білетная праграма, найлепшая медыяслужба і найлепшая работа клубнага ТБ.

Нагадаем, Строк пакінуў «Дынама» пасля васьмі гадоў працы ў маі 2021-га года. Раней ён падпісаў ліст супраць гвалту і за правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў.