Усе навіны

Альшэўскі на пытанне ці выйшла каманда з крызісу: «Будзем спадзявацца на гэта»

11 ліпеня, 16:06

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі выказаўся пра крызіс у чэмпіянаце Беларусі напярэдадні гульні з «Партызані» у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

– Калі браць чэмпіянат [Беларусі], то у ім у БАТЭ было пяць матчаў без перамог, а ў апошніх двух гульнях вы перамаглі. ЦІ можна казаць, што каманда выйшла з крызіса?

– Будзем спадзявацца на гэта, – сказаў Альшэўскі.

Першы матч паміж барысаўчанамі і албанцамі адбудзецца 11 ліпеня ў 21:45 у Тыране, у адказ – 18 ліпеня ў 21:00 у Мезекевешдзе.