Усе навіны

«ПСЖ» лічыць неабходным запрасіць новага брамніка, сярод кандыдатаў – Льярыс, дэ Хеа і Кепа

12 ліпеня, 22:16

Кіраўніцтва «ПСЖ» лічыць неабходным запрасіць новага брамніка па некалькіх прычынах.

Першая – Луісу Энрыке патрэбен брамнік, які можа добра гуляць нагамі, а гэта як раз адзін з самых вялікіх недахопаў цяперашняга брамніка парыжан Джанлуіджы Доннаруммы.

Другая – дублёр італьянца, Серхіа Рыка, атрымаў цяжкую траўму галавы і пакуль невядома, калі ён зможа вярнуцца на поле і ці зможа наогул.

Кейлар Навас, які вярнуўся з арэнды ў «Нотынгем Форэст», амаль напэўна будзе прададзены. У ім зацікаўлены не толькі сам «Нотынгем», але і «Інтэр», які звязваўся з «ПСЖ» наконт магчымага трансферу.

Улічваючы гэта дзейны чэмпіён Францыі звярнуў увагу на Уга Льярыса і Давіда дэ Хеа пераважна з-за таго, што ў першага праз год заканчваецца кантракт, а другі ўжо стаў вольным агентам. Яшчэ адзін кандыдат – Кепа Арысабалага.

Кіраўніцтва не будзе спяшацца з падпісаннем, паколькі хоча зрабіць правільны выбар, каб новы гулец адразу інтэграваўся ў сістэму Луіса Энрыке.