Усе навіны

Паўабаронца Хайдарэвіч пакінуў «Жалезнічар» напярэдадні матчу з мінскім «Дынама»

13 ліпеня, 16:03

24-гадовы паўабаронца баснійскага «Жалезнічара» Харыс Хайдарэвіч вырашыў пакінуць каманду напярэдадні матчу з мінскім «Дынама» ў першым кваліфікацыйным раундзе Лігі Канферэнцый. Ён працягне кар’еру ў сербскім «Радніку».

Хайдарэвіч рыхтаваўся да еўракубкавых матчаў разам з камандай. Ён выхаванец «Жалезнічара».

Першая сустрэча паміж «Дынама» і «Жалезнічарам» пройдзе 11 ліпеня ў 21:30 у Сараева, другая – 20 ліпеня ў 20:00 у Баку.