Усе навіны

Станіслаў Драгун: «БЧБ-сцяг? Канешне, я за дзяржаўны! Нейкае нават дзіўнае пытанне»

13 ліпеня, 15:50
4

Як паведамляе газета адміністрацыі Лукашэнкі, Станіслаў Драгун на сваёй прэс-канферэнцыі наконт завяршэння кар'еры адказаў на пытанне пра беларускі сцяг.

– Цяпер на футболках кожнага клуба ва ўсіх удзельнікаў першынства краіны нанесены дзяржаўны сцяг. Ці правільна гэта?

– Я толькі за. Гэта ж чэмпіянат Беларусі. Які ж яшчэ мусіць быць сцяг?

– Вы за БЧБ-сцяг ці за дзяржаўны?

– Вядома, за дзяржаўны! Нейкае нават дзіўнае пытанне.

– Наколькі важныя і каштоўныя для футбалістаў сцяг, герб, гімн?

– Безумоўна, гэта важна. Найперш з пункту гледжання ўзняцця маральнага духу. Але калі спартовец паднімаецца на пастамент, хай нават не гучы гімн і лунае нейтральны сцяг, гэта ўсё роўна перамога Беларусі. Краіна ведае сваіх герояў і ставіцца да гэтых перамог, як да сваіх, – сказаў Драгун.

Паказаць яшчэ 4