Усе навіны

«Аталанта» хоча 85,5 млн фунтаў за Хёйлунда і не зацікаўлена ва ўключэнні ў здзелку іншых гульцоў

13 ліпеня, 18:24
1

«Манчэстэр Юнайтэд» прапаноўваў «Аталанце» грошы + некалькіх гульцоў у абмен на нападаючага Расмуса Хёйлунда.

Аднак клуб з Бергама адхіліў гэтую прапанову, паколькі хоча атрымаць за датчаніна толькі раней агучаныя 85 млн фунтаў, «МЮ» лічыць гэты запыт празмерным.

Перамовы па трансферы Хёйлунда доўжацца паралельна з перамовамі па Андрэ Анана, манкуніянцы спрабуюць дамовіцца з усімі бакамі так, каб укласціся ў летні трансферны бюджэт клуба, які складае каля 100 млн фунтаў.