Усе навіны

«Мілан» спыніў перамовы з Адама Траарэ

13 ліпеня, 18:30

«Мілан» спыніў перамовы з былым вінгерам «Вулверхэмптана» Адама Траарэ, які зараз знаходзіцца ў статусе вольнага агента.

Футбаліст не далучыцца да «расанеры», бо зараз у клуба іншыя прыярытэты для ўзмацнення флангу.

«Рома», іншы прэтэндэнт на гульца, паінфармаваная пра умовы, на якіх можна дамовіцца з Траарэ, але ніякіх афіцыйных прапаноў футбалісту пакуль не паступала.

На рахунку гульца 14 галоў і 20 рэзультатыўных перадач за «Вулвз» у 194 матчах, пачынаючы са жніўня 2018-га.

Пазалетась гулец на паўгода аддаваўся ў арэнду «Барселоне», але яна вырашыла не карыстацца опцыяй выкупу (1 гол і 4 перадачы ў 21 матчы).