Усе навіны

«Мілан» абвясціў пра трансфер Пулішыча

13 ліпеня, 21:21

Амерыканскі паўабаронца Крысціян Пулішыч стаў гульцом «Мілана».

Кантракт 24-гадовага футбаліста разлічаны да 2027 года з опцыяй падаўжэння да 2028-га.

У новым клубе Крысціян будзе гуляць пад 11-м нумарам.

Раней паведамлялася, што сума трансферу склала каля 20 млн еўра + бонусы.

Нагадаем, «Чэлсі» набыў футбаліста за 64 млн еўра ўлетку 2019-га ў дортмундскай «Барусіі».

За гэты час Пулішыч вызначыўся 26 галамі і 21 рэзультатыўнай перадачай у 145 матчах.