Усе навіны

«Нёман» выйграў у еўракубках упершыню за 30 гадоў, гэта другая перамога каманды ў еўратурнірах

13 ліпеня, 22:54
1

13 ліпеня «Нёман» у першым матчы першага раунда Лігі канферэнцый абыграў «Вадуц» (2:1). Для «Нёмана» гэта другая перамога ў еўракубках.

Усяго каманда правяла 9 матчаў: два ў Кубку Кубкаў, чатыры ў Лізе Еўропы (Кубку УЕФА), а таксама два Кубку Інтэртота.

Першая перамога была здабыта ў 1993 годзе ў папярэднім раундзе Кубка Кубкаў супраць «Лугана» (2:1). Тады ў матчы ў адказ гродзенцы ўступілі (0:5).