Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Хлопцы гулялі з «Вадуцам» за Гродна, за «Нёман», за краіну, добра гулялі, вельмі мужна»

14 ліпеня, 08:20

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу над «Вадуцам» (2:1) у 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый.

«Нейкі крок мы зрабілі. Хаця, вядома, сапернік вопытны, у яго больш удзелаў у еўракубках. Тым не менш мы спрацавалі практычна па сваім плане. Былі дробныя шурпатасці. Рабяты аддаліся матчу. Гулялі за Гродна, за «Нёман», за краіну, добра гулялі, вельмі мужна.

Улічваючы, што другі матч будзе на нейтральным полі, нам давядзецца, можа, нават цяжэй. Але мы будзем настройвацца. Думаю, усё атрымаецца.

Тое, што думалі пра «Вадуц», у прынцыпе пацвердзілася. Не далі саперніку шмат прасторы. Гэта даволі магутная, высакарослая каманда. Яна і забіла з прастрэла. Хаця там трошкі памыліліся цэнтральныя абаронцы. У Косці Рудзянка і працы асабліва не было. Але [у цэлым] цэнтральныя абаронцы і ўся каманда спрацавалі добра», – сказаў Кавалевіч.