Усе навіны
Photo

Цімбер падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт

14 ліпеня, 19:23

«Арсенал» абвясціў пра трансфер абаронцы «Аякса» Юрыена Цімбера.

Бакі заключылі доўгатэрміновую дамову па супрацоўніцтве. Інсайдар Фабрыцыа Рамана раней паведамляў, што кантракт нідэрландца з лонданцамі будзе дзейнічаць да лета 2028, а сума трансферу складзе 40 мільёнаў еўра + 5 мільёнаў бонусамі.

Тымбер будзе гуляць за «Арсенал» пад 12-нумарам.

22-гадовы Цімбер з'яўляецца выхаванцам акадэміі «Аякса». У мінулым сезоне на яго рахунку 2 галы і 2 асісты ў 47 матчах.