Усе навіны

Васільеў далучыўся да «Нёмана» ў Венгрыі перад матчам у адказ з «Вадуцам»

15 ліпеня, 23:15

Расійскі абаронца «Нёмана» Андрэй Васільеў прыбыў у размяшчэнне каманды ў Венгрыі, дзе гродзенцы рыхтуюцца да матчу ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый з «Вадуцам».

Нагадаем, што 31-гадовы расеец не трапіў у заяўку на пераможную для «Нёмана» першую гульню ў Ліхтэншэйне (2:1) праз праблемы з дакументамі.

Цяпер яны ліквідаваныя, і Васільеў можа згуляць у матчы ў адказ, які адбудзецца ў Дзьеры ў чацвер, 20 ліпеня.