Усе навіны

Уладальнік «Арсенала» Меляшкевіч пра адстаўку Паўлюковіча: «Рашэнне не звязанае ні з фінансамі, ні з вынікамі»

16 ліпеня, 16:56
1

Уладальнік «Арсенала» (Д2) Аляксей Меляшкевіч падзяліўся меркаваннем пра адстаўку трэнерскага штаба.

– А чым выклікана адстаўка Сяргея Паўлюковіча і яго памочнікаў? Судзячы па фармулёўцы, ініцыятыва гэтага зыходзіла ад вас.

– Так, гэта канкрэтна маё рашэнне, якое мне не хацелася б каментаваць. Пры гэтым яно не звязанае ні са стаўленнем трэнерскага штаба да працы, ні з нейкімі фінансавымі ўмовамі, ні з вынікамі каманды.

Гэтыя трэнеры – прафесіяналы. Яны сапраўды выконвалі сваю працу. І яшчэ прынясуць шмат добрага нашаму футболу.

– Каля месяца «Арсенал» пакінуў і адзін з яго сімвалаў – Васіль Князюк. Чаму?

– Васіль Вячаслававіч спачатку быў нашым прэс-аташэ. Потым – начальнікам каманды. Затым – дырэктарам. І, нарэшце, памочнікам заснавальніка.

Ён – большая частка нашай гісторыі. Мы вельмі паважаем, любiм яго. Вельмі шмат зрабіў для клуба і да гэтага часу працягвае рабіць – выдалена, на дыстанцыі, на адлегласці.

Бо адразу ўвесь аб'ём яго працы перадаць камусьці складана. І, напэўна, Васіль сам больш і лепш раскажа, чаму мы расталіся. У яго зараз ёсць добры варыянт працаўладкавання. Ён ужо абмяркоўваўся. Гэта праца за мяжой.

Пакуль яго ад'езд туды крыху адкладзены. Спадзяемся, усё зрасцецца і атрымаецца, і Васіль атрымае добры кантракт. А так, што б ні здарылася, заўсёды чакаем яго назад, – сказаў Меляшкевіч.