Усе навіны

Уладальнік «Арсенала» Меляшкевіч пра Бразевіча: «Кантракт яшчэ не падпісалі, але ўзгаднілі ўсе ягоныя ўмовы»

16 ліпеня, 19:13

Уладальнік «Арсенала» (Д2) Аляксей Меляшкевіч падзяліўся меркаваннем пра Аляксандра Бразевіча, які ўзначаліць каманду.

– Кантракт мы яшчэ не падпісалі. Ужо ўзгаднілі ўсе яго ўмовы. Але ёсць тэхнічныя нюансы, якія пакуль не дазваляюць зрабіць гэта зараз.

А так, гэта наш заслужаны і ўжо дасведчаны адмысловец. Усе яго каманды паказвалі цікавы футбол. Гэта і «Смалявічы», які хоць і гублялі ачкі, але дэманстравалі добры футбол і не адыходзілі ад свайго гульнявога стылю.

Тое ж самае тычыцца і «Слуцка». Цяпер гэта, можна сказаць, нейкая спадчына Бразевіча. Тым больш, што і цяперашнія трэнеры «Слуцка» дапамагалі яму, калі ён узначальваў гэтую каманду.

Так што толькі станоўчыя ўражанні ад гэтага настаўніка, – сказаў Меляшкевіч.