Усе навіны

Трэнер жаночай зборнай Беларусі Малееў пасля 1:2 ад Узбекістана: «Я не дастукаўся да дзяўчынак»

17 ліпеня, 22:23

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:2).

– На жаль прайграем пачатак матчу, як і ў мінулым паядынку. Толькі на гэты раз перавярнуць ход падзей не ўдалося.

Што тычыцца гульні – у першым тайме выпала чалавека чатыры. Па якой прычыне? Тут мне, як трэнеру, трэба разабрацца. Варта аддаць належнае суперніку, яны добра прааналізавалі нашу гульню пасля мінулага матча.

Ну а я не дастукаўся да дзяўчынак. На стандартах не хапіла тэхнічнага выканання. Рыхтавацца да Лігі нацый будзем як звычайна, – сказаў Малееў.