Все новости

Суліма пра «Нёман»: «У матчы з «Вадуцам» быў залімітавы настрой. Уся стомленасць нівеліравалася»

17 ліпеня, 23:25

Трэнер варатароў «Нёмана» Аляксандр Суліма падзяліўся меркаваннем аб першым матчы з «Вадуцам» у першым раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Не стаў бы канцэнтравацца на далёкай дарозе. Як сказаў галоўны трэнер, усе ведалі, куды мы едзем і для чаго мы едзем. Таму што вы бачылі настрой каманды. Ён быў залімітавы. Калі была нейкая стомленасць, гэта ўсё нівеліравалася настроем.

«Вадуц» у гульні з намі памяняў крыху сваю сістэму гульні, але мы разумелі, дзе будуць вольныя зоны і як імі скарыстаемся.

Не хачу моцна распаўсюджвацца і шмат казаць. Мы навіны пра іх чытаем – яны сочаць за намі. Я скажу так: у нас былі пэўныя гульцы, дзякуючы якім мы маглі захоўваць кампактнасць, хутка перамяшчацца, – сказаў Суліма ў эфіры праграмы «На грани фола».