Усе навіны

Суліма пра жоўтую картку Скарабагацька: «У яго англійская атрымалася лепш, чым у мяне»

17 ліпеня, 23:38

Трэнер варатароў «Нёмана» Аляксандр Суліма пасля першага матча з «Вадуцам» у першым раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый распавёў аб сваім узроўні англійскай.

– У другім тайме вам паказалі жоўтую картку. Ведаю, што ў дарозе вы вучылі англійскую. Суддзя ўсё зразумеў?

– Ха! Пачнём з таго, што я не атрымліваў яе. Жоўтую картку паказалі Скарабагацька. У яго англійская атрымалася лепш, чым у мяне.

Насамрэч у мяне ўсё з ёй у парадку. Я яе даўно вучу, – сказаў Суліма ў эфіры праграмы «На грани фола».