Усе навіны

«Жырона» атрымае ад «Барселоны» 4,5 млн еўра за Рамэу

18 ліпеня, 17:20

«Барселона» хоча ўжо сёння аформіць усе неабходныя дакументы і аб'явіць пра трансфер Арыаля Рамэу.

«Жырона» атрымае за свайго паўабаронцу 4,5 млн еўраў+возьме Пабла Торэ ў гадавую арэнду, 1/3 заробку гульца будуць пакрываць каталонцы.

31-гадовы іспанец падпіша кантракт да 2025 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін сезон.

Нагадаем, Рамэу быў у сістэме «Барселоны» з 2004 па 2011 год, згуляўшы 2 матчы за першую каманду.

Пасля гэтага выступаў за «Чэлсі», «Валенсію», «Штутгарт» і «Саўтгэмптан».