Усе навіны

«Сасуола» адмовіўся весці перамовы са «Спартаком» па Ражэрыа з-за вайны ва Украіне

20 ліпеня, 10:36

Футбольны агент Вінісіус Пратэс, які прадстаўляе інтарэсы левага абаронцы «Сасуола» Ражэрыа, назваў прычыны зрыву трансферу ў маскоўскі «Спартак».

«У выніку ў «Сасуола» сказалі, што перамоў з Расіяй не будзе праз сітуацыю ва Украіне (фармулёўка расійскіх СМІ, гаворка ідзе пра вайну ва Украіне, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі – заўв.).

Гэта абсурд. Пагадненне было гатова. Мы планавалі прыехаць у Маскву на гэтым тыдні, гулец вельмі расчараваны», – сказаў Пратэс.

Па папярэдніх дадзеных, клуб Серыі А мог атрымаць за 25-гадовага бразільца 8 мільёнаў еўра. Наступным летам у фулбека заканчваецца кантракт, статыстыка Ражэрыа – тут.