Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў пра пераход Анана

20 ліпеня, 21:15

Галкіпер Андрэ Анана перайшоў з «Інтэра» у «Манчэстэр Юнайтэд», паведаміў твітар англійскага клуба.

Кантракт разлічаны на 5 гадоў з опцыяй падаўжэння яшчэ на год.

Па інфармацыі Фабрыцыа Рамана, сума трансферу будзе складаць 51 млн еўра + 4 млн. еўра магчымых бонусаў.

27-гадовы варатар у мінулым сезоне правёў 41 матч за «Інтэр», прапусціў 36 галоў і 19 разоў адыграў «на нуль».

Поўная статыстыка гульца тут.